У Мінску адкрыецца прадстаўніцтва Чачэнскай Рэспублікі
У Мінску адкрыецца прадстаўніцтва Чачэнскай Рэспублікі. Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта і ўраду гэтага расійскага рэгіёна. Падрыхтоўчыя мерапрыемствы да адкрыцця прадстаўніцтва ўжо праведзеныя. Сама дата адкрыцця пакуль не называецца.
Як адзначае прэс-служба, адносіны з Беларуссю наладжаныя ў сакавіку 2001 года. Тады быў падпісаны пратакол аб намерах паміж Адміністрацыяй Чачэнскай Рэспублікі і Мінгарвыканкамам. У адпаведнасці з гэтым дакументам у 2002 годзе была падпісаная Дамова пра гандлёва-эканамічнае, навукова-тэхнічнае і культурнае супрацоўніцтва.
БелаПАН