У Мінску адкрылася фотавыстава, прысвечаная Шанхаю

Фотавыстава, прысвечаная кітайскаму гораду Шанхай і выставе "EXPO-2010" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Пад прыцэлы фотакамер трапілі выключна арыгінальныя віды Шанхая, яго імклівае жыццё, твары кітайцаў і турыстаў.  Першы тэлеканал нагадвае, што Сусветная ўніверсальная выстава ў Шанхаі цяпер набліжаецца да свайго 150 дня працы. Кожная краіна-ўдзельнік, а іх 240, імкнецца паказаць усяму свету толькі самае лепшае. Сярод іх і Беларусь. Павільён нашай краіны кожны дзень наведвае каля 40 тысяч чалавек.

Фотавыстава, прысвечаная Шанхаю, будзе праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы да 11 кастрычніка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі