У Мінску адкрылася мастацкая выстава “Грунвальд”

3 лістапада Беларускі саюз мастакоў і Мінскі палац мастацтваў адкрыў новую выставу “Грунвальд”, паведамляе Наша Ніва. Гэтая выстава цягам 2-х тыдняў будзе знаёміць наведвальнікаў з унікальнымі творамі, што праз 600-год пасля грандыёзнай перамогі польска-літоўска-беларускага войска над тэўтонцамі выяўляюць у сабе не толькі напамін пра слаўную дату, але і сведчанне годнай памяці пра адну з выдатнейшых старонак айчыннай гісторыі. Гістарычная, вайскова-пераможная спадчына беларускага народа — асаблівая тэма для ўвасаблення ў творах сучаснымі мастакамі, бо ў сваю чаргу правакуе творцаў на мастакоўскія знаходкі і дасягненні ў аўтарскім засваенні гераічных старонак мінуўшчыны. Прыкладаў гэтаму нямала. Дастаткова прыгадаць творы Гаўрылы Вашчанкі, Генрыха Ціхановіча, а таксама Ігара Лыскаўца , Мікалая Коласа ды іншых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі