У Мінску адкрылася выстава графікі беларускага мастака Вячкі Целеша
Выстава графікі вядомага беларускага мастака Вячкі Целеша "Шляхамі Бацькаўшчыны" адкрылася ў сталічнай мастацкай галерэі "Фальварак "Добрыя мыслі". Яна прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння Целеша.
Асаблівае месца ў творчасці мастака займае экслібрыс. Ён стварыў серыю экслібрысаў вядомых дзеячоў беларускай культуры, у тым ліку Зоські Верас, Уладзіміра Караткевіча і Адама Мальдзіса.
Адзначым, што Вячка Целеш з'яўляецца вядомым дзеячом беларускай грамады ў Латвіі. Творы мастака знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях 13-ці краінаў свету.
БелаПАН