У Мінску адкрылі гарналыжны цэнтр “Сонечная даліна”

У нядзелю ў Мінску адбылося адкрыццё гарналыжнага цэнтра “Сонечная даліна”. Ён размясціўся ў Курасоўшчыне.
У цэнтры ёсць тры схілы для заняцця гарналыжным спортам і сноўбордам, табаганы і цюбінгі.

Сёння была запушчана першая чарга комплексу — табаган. Гэта рэйкавая траса з віражамі і паваротамі, падобная да Амерыканскіх горак, па якой рухаюцца адмысловыя каляскі, якія разганяюцца дзякуючы ўласнай вазе.

А вось два самыя высокія схілы для гарналыжнікаў і сноўбардыстаў адкрыюцца бліжэй да Калядаў. Калі не будзе натуральнага снегу, то схілы пакрыюць штучным.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі