У Мінску адкрыўся мемарыяльны пакой Яўгена Глебава

Мемарыяльны пакой кампазітара Яўгена Глебава адкрыўся сёння ў музеі “Музычная культура Беларусі XX стагоддзя”, паведамляе БЕЛТА. Цяпер гэта частка пастаяннай экспазіцыі. У пакоі адноўленая атмасфера рабочага кабінета кампазітара. Тут прадстаўленыя фатаграфіі, асабістыя рэчы, афішы да спектакляў, кнігі з сямейнай бібліятэкі, мэбля і нотныя рукапісы. Творчасць Яўгена Глебава ахоплівае шырокае кола жанраў, але найбольш вядомыя яго сімфанічныя сачыненні і музыка да балетаў “Мара”, “Альпійская балада”, “Ціль Уленшпігель”, “Маленькі прынц”, “Абранніца”. Яго творы вылучаюцца дакладнасць, добрай поліфанічнай тэхнікай, тэматычным развіццём ды арыгінальнай аркестроўкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі