У Мінску адкрыўся першы чэмпіянат Беларусі па спартовым покеры
Першы чэмпіянат краіны па спартовым покеры адкрыўся ў сталічным "West World Club" 6 чэрвеня. Ён арганізаваны Беларускай федэрацыяй спартовага покера і будзе доўжыцца па 21 чэрвеня. У турніры выступаюць усе жадаючыя, а ўнёсак за ўдзел вельмі нізкі, перадае БелаПАН.