У Мінску адкрыўся XI міжнародны фестываль перформансу "Navinki"

29 жніўня ў мінскім Палацы мастацтва адкрыўся XI міжнародны фестываль перформансу "Navinki". У гэтай творчай акцыі бяруць удзел 34 артысты з Аўстрыі, Беларусі, Іспаніі, Польшчы, Фінляндыі і Швецыі. Як зазначыў адзін з удзельнікаў фестывалю Юрась Барысевіч, у Беларусі перформанс развіваецца ў фарватэры заходнееўрапейскага мастацтва, найперш польскага і шведскага. Частыя госці фестывалю — прадстаўнікі далёкага замежжа, у тым ліку ЗША і Японіі. "Выступленні замежных і беларускіх перформераў сведчаць аб існаванні своеасаблівага жанру сучаснага актуальнага мастацтва", — дадаў сп. Барысевіч.

У інтэрв'ю БелаПАН каардынатар фэста Віктар Пятроў адзначыў, што характэрнай рысай перформансу з`яўляецца тое, што ён "патрабуе пэўных намаганняў ад гледача, таму аўдыторыя фестывалю ўключае людзей, якія разважаюць над жыццём і мастацтвам".

29 і 30 жніўня фестываль будзе праводзіцца ў Палацы мастацтва, 31 жніўня — на возеры Вяча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі