У Мінску прайшла акцыя ўшанавання памяці ахвяр яўрэйскага гета (фота)

У Мінску прайшла акцыя ўшанавання памяці ахвяр яўрэйскага гета (фота)

75 гадоў таму ў Мінску было ліквідаванае гета, вязнямі якога было каля 100 тысяч яўрэяў. 80 тысяч з іх былі забітыя.

22 кастрычніка ў мемарыяльным комплексе “Яма” ў Мінску сабралася некалькі соцень чалавек. Сярод іх былі амбасадары Ізраіля, Малдовы, Польшчы, Вялікабрытаніі, Германіі і іншых краін.

Аляксандр Лукашэнка не прысутнічаў на мерапрыемстве, але звярнуўся для ўдзельнікаў акцыі з лістом. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што “беларуская зямля, прасякнутая крывёй бязвінных людзей, ужо дала новыя парасткі і узрасціла пакаленне, якое памятае ўрокі гісторыі”.

У Мінску прайшла акцыя ўшанавання памяці ахвяр яўрэйскага гета (фота)
Міністр замежных справаў Уладзімір Макей падчас выступу ў мемарыяльным комплексе “Яма”.

З прамовамі выступілі намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Жаўняк і міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Апошні сказаў, што трэба супрацьстаяць любым праявам ксенафобіі і расізму, выступаць супраць любых праяў этнічнай і рэлігійнай нянавісці.

Скончылася жалобная акцыя ўскладаннем кветак ды вянкоў да мемарыяльнага абеліска.

У Мінску прайшла акцыя ўшанавання памяці ахвяр яўрэйскага гета (фота)
У Мінску прайшла акцыя ўшанавання памяці ахвяр яўрэйскага гета (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі