У Мінску арыштаваныя кіраўнікі “Таёта Цэнтр Мінск”

Трое кіраўнікоў прадпрыемства ЗАТ СП "Эмір Мотарс" арыштаваныя ў Мінску 6 ліпеня.  Іх крымінальная справа расследуецца пракуратурай, – паведаміла агенцтва “БелаПАН” са спасылкай на начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Кацярыну Самусенкаву-Шэлегаву.

У Генеральнай пракуратуры пацвердзілі, што ў дачыненні траіх кіраўнікоў прадпрыемства вядзецца расследаванне, аднак падрабязнасці справы пакуль не выдаюцца.

"Эмір Мотарс" ("Таёта Цэнтр Мінск") з'яўляецца афіцыйным дылерам японскага аўтамабільнага канцэрна "Таёта". Прадпрыемства аказвае ўвесь спектр паслуг па продажы, абслугоўванні і рамонту аўтамабіляў гэтай маркі. Па адзнаках адмыслоўцаў, аўтацэнтр “Таёты” з'яўляецца найбуйнейшым у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі