У Мінску асуджаны 21 дэманстрант, пяць з іх атрымалі ад 5 да 15 сутак арышту

У аўторак мінскія суды выносілі прысуды па справах затрыманых падчас акцыі пратэсту 21 студзеня. Нагадаем, індывідуальныя прадпрымальнікі ў чарговы раз пратэставалі супраць прэзідэнцкага ўказа № 760. Да іх далучылася шмат моладзі і актывістаў дэмакратычнага руху. Акцыя была жорстка разагнаная спецназам.

22 студзеня быў асуджаныя 21 чалавек. Пяць з іх – Аляксей Бондар, Віктар Кукліш, Артур Пяцько, Сяргей Шаўцоў і Андрэй Прасняк - атрымалі ад 5 да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На 15 чалавек накладзены штраф у памеры ад 525 тысяч да 1 мільёна 750 тысяч рублёў.

Паводле словаў праваабаронцы Алеся Бяляцкага, некаторых дэманстрантаў збівалі ўжо пасля затрымання:

“Міжнародная федэрацыя правоў чалавека рашуча выказалася супраць тых арыштаў, якія адбыліся пасля 10 і 21 студзеня. А таксама супраць таго, што супраць дэманстрантаў ужывалася сіла. Амонаўцамі збіваліся некаторыя затрыманыя ўдзельнікі акцыі пасля 10 студзеня пры перавозцы ў РАУС. А ўчора некаторых затрыманых збівалі супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі