У Мінску болей за 70 тысяч будаўнікоў, але гэтага мала
Да такой высновы прыйшоў мэр Мінска Мікалай Ладуцька, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны. Па выніках праверак, зладжаных на мінулым тыдні, на шмат якіх будаўнічых аб’ектах у трэцюю змену, пасля 21.00 працуюць 3-4 чалавекі, а на некаторых пасля 20.00 увогуле спыняецца праца. У Мінску болей за 70 тысяч будаўнікоў. Старшыня Мінгарвыканкаму лічыць, што калі ў сталіцы бракуе спецыялістаў, іх трэба запрашаць з іншых рэгіёнаў.