У Мінску будзе 9 новых гіпермаркетаў

У 2009-2010 гадах у беларускай сталіцы плануецца пабудаваць 9 новых гандлёвых гіпермаркетаў. Акрамя таго, у 2009 годзе ў Мінску запланавана адкрыццё каля 80 крамаў і амаль сотні новых кавярняў, рэстаранаў і бараў. Новыя аб'екты будуць стварацца пераважна ў мікрараёнах.

У бліжэйшыя гады зменіцца і сітуацыя ў гатэльнай сферы сталіцы. Так, на 2009-2011 гады запланаваная рэканструкцыя гасцініцы "Кастрычніцкая" дзеля надання ёй катэгорыі "5 зорак", а да 2012 года ў Мінску павінна з'явіцца 7 новых гатэляў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі