У Мінску будзе працаваць больш за 100 елачных кірмашоў

Прычым дзесяць кірмашоў будуць агульнагарадскімі. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Калтовіч.
Калтовіч: "Будуць працаваць 10 агульнагарадскіх елачных кірмашоў і цэнтральны елачны кірмаш на Калядным кірмашы 25 снежня. Рэалізацыя будзе ажыццяўляцца штодня з 10 да 19 гадзін без абедзеннага перапынку і без выходных дзён. Кошт елак складзе: вышынёй да метра - ад 10 да 18 тысяч рублёў, вышынёй да двух метраў - ад 17 да 24 тысяч, вышынёй ад двух да трох метраў - да 34 тысяч рублёў".

Елачныя кірмашы пачнуць працу ў сталіцы з 23 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі