У Мінску чацвёрты дзень шукаюць 10-гадовага хлопчыка

У Мінску знік 10-гадовы Мікіта Букаціч. Ён жыве па вуліцы Якубава, 22. Хлопчык сышоў з дому ў чацвер, 15 студзеня і дагэтуль не вярнуўся, паведамляюць у пошукава-выратавальным атрадзе “Анёл”.

Прыкметы хлопчыка: рост каля 120 см, хударлявага целаскладу, светла-русыя кароткія валасы. Дзіця было апранутае ў вязаную цёмна-сінюю шапку, балоньевую чорную куртку сярэдняй даўжыні з капюшонам, светла-сінія джынсы з малюнкамі і аплікацыямі. Таксама ён можа мець чорную спартовую торбу.

Ніякай інфармацыі пра месцазнаходжання Мікіты пакуль няма, кажуць у атрадзе. З дому ён ніколі раней не сыходзіў.

Людзі, якія маюць нейкую інфармацыю пра зніклага, могуць звяртацца па тэлефонах: 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33 (пошукава-выратавальны атрад “Анёл”), а таксама па тэлефоне 102 (міліцыя), паведамляюць naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі