У Мінску двух распаўсюднікаў спайсаў асудзілі на 8 гадоў турмы

Як паведамляе БелаПАН, у красавіку 2012 года ў Мінску затрымалі двух тады яшчэ непаўналетніх юнакоў (ім было па 17 гадоў). Адзін з іх — ураджэнец Мінска, рабочы, другі — ураджэнец Маладзечна, непрацуючы жыхар Мінскага раёна.



Абодва хлопцы самі ўжывалі наркотыкі, аплочваючы іх праз інтэрнэт і атрымліваючы праз закладкі. Адначасова яны самі былі распаўсюднікамі курыльных сумесяў — яны іх перапрадавалі.



Суд прысудзіў абодвух распаўсюднікаў да васьмі гадоў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці. Адбываць пакаранне яны будуць у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.



Прысуд быў вынесены 19 снежня 2013 года, затым абскарджаны ў касацыйным парадку. Мінскі гарадскі суд пакінуў прысуд без змены, і цяпер ён набыў моц.



Фота — lluban.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі