У Мінску экстрана сеў самалёт Мілан-Масква
Прычынай стаў сардэчны прыступ у 15-гадовай пасажыркі.
Аказаць ёй дапамогу на борце не змаглі, таму самалёт сеў у Мінску, піша сайт msk.mr7.ru. Адразу пасля прызямлення ў самалёт прыбыла брыгада рэаніматараў. Дзяўчыну шпіталізавалі на "хуткай дапамозе".
Фота — msk.mr7.ru