У Мінску хуліганы правакавалі бойку ў тралейбусе, у якім ехалі АМАПаўцы
Двое байцоў атрада міліцыі асаблівага прызначэння вярталіся дахаты.
У аўтобус, у якім яны ехалі, зайшла група маладых людзей, якія пачалі правакаваць пасажыраў-мужчын на бойку, а таксама спрабавалі нанесці ўдары прысутным жанчынам. У гэты момант міліцыянты і спынілі хуліганаў. На шчасце апошніх у гэты момант спыніўся тралейбус і адчыніліся дзверы. Хуліганы кінуліся ўцякаць, але самага актыўнага з іх АМАПаўцы затрымалі. Ім аказаўся 22-гадовы жыхар сталіцы.
Дзеянням правапарушальнікаў цяпер даецца прававая ацэнка, адзначае прэс-служба мінскай міліцыі.
Фота — bymedia.net