У Мінску імкліва расце колькасць гульнявых аўтаматаў

Колькасць гульнявых аўтаматаў у сталіцы ўзрасла ўтрая за апошнія два гады. Паводле звестак інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў, у Мінску гульнявым бізнэсам займаюцца 80 суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Яны размясцілі ў горадзе 6 658 гульнявых аўтаматаў, 120 гульнявых сталоў і 161 букмекерскую кантору. Для параўнання — два гады таму аўтаматаў з грашовымі прызамі ў Мінску было каля 2 000.  За 10 месяцаў бягучага года ў гарадскі бюджэт ад гэтага віду бізнэса паступіла 29,5 мільярдаў рублёў у выглядзе падаткаў. Летась было на 21% меней, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі