У Мінску камунальнікі сталі аказваць платныя паслугі з 7.00 да 23.00

У Мінску камунальнікі сталі аказваць платныя паслугі з 7.00 да 23.00

Цяпер мінчукі могуць атрымаць платныя побытавыя паслугі не толькі ўдзень, але таксама зранку і ўвечары. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Аляксей Герасімчык.

Ужо з 27 сакавіка майстры пачалі працаваць з 7.00 да 23.00. Прычым працоўнымі ў іх будуць таксама выходныя і святы. Затэлефанаваўшы на нумар 115, жыхары самі могуць прызначыць час прыходу спецыяліста. Выконваць заяўкі будуць як работнікі ЖЭУ, так і брыгады гарадской аварыйнай службы.

Праўда, зранку і ўвечары могуць выконвацца толькі работы, не звязаныя з шумам і вібрацыяй, адключэннем электраэнергіі ды стаякоў. Гэта робіцца для таго, каб не парушаць правілы карыстання жылымі памяшканнямі.

Пералік абавязковых платных бытавых паслуг ўключае 28 найменняў. Па словах Герасімчыка, гэта найбольш запатрабаваныя паслугі, на якія прыпадае каля 95% заявак. Пераважна гэта рамонт сантэхнікі і электрыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі