У Мінску ля Выспы Слёз патануў дэсантнік

Пра гэта на гарачую лінію TUT.by паведаміў чытач, які назваўся Вадзімам. Паводле яго словаў, тапелец быў дэсантнікам — пра гэта сведчыць яго кашулька-цяльняшка. Якраз 2 жніўня адзначаецца Дзень дэсантніка.

“Усім вядома, што сёння Дзень ПДВ, і дэсантнікі ходзяць па горадзе менавіта так”, — сказаў чытач.
Трагічны выпадак пацвердзіў прэс-сакратар сталічнага МНС Віталь Дэмбоўскі.

Паводле яго слоў, ад “хуткай дапамогі” ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення МНС паступіла інфармацыя, што на Востраў выклікалі брыгаду. На месцы здарэння медыкі канстатавалі смерць мужчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі