У Мінску медыкі налічылі 30 тысяч наркаманаў

Каля 30 тысяч чалавек, што маюць наркатычную залежнасць, жывуць у беларускай сталіцы. Такую лічбу назваў галоўны лекар мінскага гарадскога наркалагічнага дыспансера Сяргей Малочка. Ён адзначыў, што для двухмільённага горада “гэта вялізная лічба”. Аднак на афіцыйным уліку стаяць толькі 4300 чалавек. 80% з ліку мінскіх наркаманаў – гэта маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў.

Адзначым, што штогод у Беларусі памірае ад перадазіроўкі каля 140 чалавек.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі