У Мінску мужчына здзейсніў самаспаленне
Абгарэлы труп мужчыны знайшлі сталічныя выратавальнікі ў двары дома №19 вуліцы Лынькова ў Мінску.
Як паведамляе прэс-служба МНС, 31 кастрычніка ў 3.33 на лінію 101 паступіў выклік — на чалавеку гарэла вопратка. Выратавальнікі прыбылі на месца і знайшлі на тратуары абгарэлы труп мужчыны. На момант прыезду супрацоўнікаў МНС адкрытага гарэння не было.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына здзейсніў самаспаленне. Яго асоба высвятляецца.
Фота з архіву