У Мінску на 17 гадоў турмы асудзілі 60-гадовага педафіла

Працэс над ім прайшоў у адным з мінскіх судоў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на газету МУС "На страже".



Перыяд дакументавання злачыннай дзейнасці, расследавання крымінальнай справы і судовых разглядаў доўжыўся каля трох гадоў. Цяпер вядзецца расследаванне супраць некалькіх падзельнікаў асуджанага.



Паведамляецца, што асуджаны разам са змоўшчыкам — былыя выхаванцы дзіцячага дома ў Кобрыне. Ад 1989 па 2002 гады яны тройчы асуджаныя за распусныя дзеянні з непаўналетнімі ды іншыя злачынствы. Зламыснікі гвалтавалі падлеткаў у склепе дома, абсталяваным пад майстэрню, дзе вырабляліся на продаж у Расію падробленыя антыкварныя бронзавыя статуэткі.



Мужчыны шукалі ахвяр на вуліцах сталіцы, а ў цёплую пару года ездзілі па краіне, заводзячы знаёмствы з вясковай моладдзю. Падлеткам яны называліся трэнерамі па веласпорце і футболе, запрашалі запісацца ў іх секцыю. На першы погляд такія заняткі не выклікалі падазрэнняў нават у бацькоў, некаторыя з іх саміх прыводзілі дзяцей на "трэніроўкі".



Асуджаны адмовіўся назваць дакладную колькасць сваіх ахвяр. Аднак у яго знайшлі нататнікі, куды ён запісваў імёны, прозвішчы, узрост і месца жыхарства дзяцей. Там было выяўлена каля 800 імёнаў. Пры гэтым вядома, што два нататнікі, якія педафіл пачаў весці яшчэ на пачатку 2000-х гадоў, знішчаныя. Шматлікія пацярпелыя — цяпер ужо паўналетнія, яны адмовіліся даваць сведчанні. Таму лік ахвяраў злачынца, якія пагадзіліся выступіць у судзе, склаў меней за 40.



Другі фігурант сказаў, што за 10 гадоў ён спакусіў 8-10 тысяч хлопчыкаў. Пераважная частка ахвяр — ва ўзросце 11—14 гадоў, але былі і дзеці маладзейшыя: самаму маленькаму ледзь споўнілася сем гадоў. Па яго справе дапытана каля 1200 чалавек. Праўда, сведчыць супраць педафіла ў судзе будуць толькі 50-60 пацярпелых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі