У Мінску на 7-15 сутак арыштаваныя тры чалавекі за інфармацыю пра ЕС

Сёння ў Мінску ў Партызанскім раёне адбыліся суды над затрыманымі напярэдадні актывістамі дэмакратычнага руху. Леаніда Навіцкага прыгаварылі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту за “дробнае хуліганства”, паведамляе “Хартыя97”. Яго затрымалі 21 верасня па абвінавачанні ў арганізацыі Еўрапейскага Марша. Дома ў апазіцыянера канфіскавалі 100 сцягоў Еўрасаюза і інфармацыйныя матэрыялы з еўрапейскай сімволікай.

Аднак у судзе міліцыянты, якія праводзілі затрыманне, сказалі, што Навіцкі нібыта лаяўся матам. Паколькі пратакол быў складзены за арганізацыю Еўрапейскага Марша, не выключана, што над Навіцкім можа адбыцца яшчэ адзін суд.

Пазней, тая самая суддзя Алена Ціцянкова, пакарала адміністрацыйным арыштам моладзевых актывістаў Віталя Ціхановіча і Аліну Гладкую да 15 і 7 сутак адпаведна. Іх затрымалі ў ноч на 22 верасня.

Пры даглядзе ў маладзёнаў знайшлі інфармацыйныя матэрыялы пра Еўрасаюз. Іх абвінавацілі ў “дробным хуліганстве”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі