У Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшоў пікет у падтрымку палітвязняў
Пікет у падтрымку палітвязняў прайшоў у нядзелю вечарам на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы. У ім удзельнічалі каля 20 чалавек. Сярод пікетоўцаў былі прыхільнікі Аляксандра Казуліна, а таксама
актывісты "Моладзі БНФ" і арганізацыі “Ініцыятыва”, сябрам якой
з'яўляецца Андрэй Кім.
У пікеце таксама былі дачка Казуліна Вольга, маці Андрэя Кіма, браты Сяргей і Аляксандр Скрабцы, якія галадаюць з патрабаваннем вызвалення Аляксандра Казуліна. Людзі трымалі ў руках партрэты Казуліна і Кіма.
Акцыя доўжылася некалькі хвілінаў, потым ўдзельнікі разышліся, інфармуе Радыё Свабода.