У Мінску на волю выйшлі 22 дэманстранты, асуджаныя за ўдзел у акцыі 10 студзеня
22 удзельнікі акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася ў Мінску 10 студзеня, выйшлі ў пятніцу на волю. Яны адбылі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Сярод вызваленых – старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль
Лябедзька і кіраўнік грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль
Шумчанка.
Паводле словаў Лябедзькі вязні пакутвалі з-за холаду ў камерах і кепскага харчавання. “Нават парсюкі ў маіх бацькоў маюць лепшы рацыён”, сказаў палітык у інтэрв’ю “Нашай ніве”. На Акрэсціна яшчэ працягваюць знаходзіцца больш за 20 дэманстрантаў.