У Мінску на вуліцы Кальцова гарэў ваенкамат (фота)

Пра гэта паведамляе сайт Onliner.by са спасылкай на чытача. Па яго словах, у мікрараёне Зялёны Луг у будынку ваенкамата разбілі шыбу і ці то падпалілі, ці то шпурнулі кактэйль Молатава ў кабінет №19. У гэтым кабінеце звычайна захоўваюцца справы прызыўнікоў. Па неафіцыйных звестках, згарэлі два кабінеты.



Паведамляецца, што 28 сакавіка з абгарэлых кабінетаў выносілі пашкоджаную агнём мэблю. Міліцыянты правяралі прызыўнікоў на дачыненне да пажару.



У самім ваенкамаце устрымаліся ад каментароў з нагоды таго, што адбылося. Разам з тым работнікі ўстановы не адмаўлялі факт пажару.


Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі