У Мінску пабудуюць 9 гіпермаркетаў
В 2009-2010 гг. у сталіцы з'явяцца 9 новых гіпермаркетаў, - заявіла начальніца упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ларыса Камарова. Апрача таго, у Сталіцы адкрыюць 80 новых крамаў і амаль сотню кавярняў, рэстарацыяў і бараў. Новыя аб'екты з'явяцца пераважна ў мікрараёнах. Таксама зўапланаваная рэкаснтрукцыя гатэля "Кастрычніцкая" да пяцізоркавай катэгорыі, а да 2012 г. ў Мінску з'явяцца 7 новых гатэляў. Цяпер у Мінску 2648 крамаў, 34 гандлёвыя цэнтры, 21 кірмаш, 3 гм\іпермаркеты і 3 супермаркеты, 1622 рэстарацыі, кавярні і бары.
БелТА