У Мінску пабудуюць помнік легендарнаму Менеску і штучна адновяць Нямігу

Да 2013 года ў сталіцы плануецца стварыць музейны комплекс "Мінскае замчышча", элементам якога стане пешаходны мост праз Свіслач ад Траецкага прадмесця да замчышча. На масце будзе помнік Менеску, які па легендзе заснаваў горад, кажа намеснік начальніка архітэктурнай майстэрні УП "Мінскпраект" Сяргей Багласаў. Сяргей Багласаў: "Мы зараз распрацоўваем праект музеяфікацыі мінскага замчышча. Адна з ідэй — зрабіць манументальную архітэктурную кампазіцыю "Менеск — заснавальнік гораду".

Плануецца таксама, што вакол замчышча будзе штучна адноўлена рэчка Няміга, якая цяпер знаходзіцца ў трубах пад зямлёй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі