У Мінску пабудуюць шмат трохзоркавых гатэляў

У Мінску да чэмпіянату свету па хакеі, які адбудзецца ў 2014 годзе, плануюць пабудаваць болей масавых гатэляў, даступных турыстам з сярэднім прыбыткам, паведамляе БЕЛТА. Напрыклад, у раёне Каменнай Горкі плануюць пабудаваць трохзоркавы гатэль на 600 месцаў. Апроч таго, трохзоркавыя гатэльныя комплексы ўзвядуць на вуліцах Замкавай і Інтэрнацыянальнай. Масавы гатэль з’явіцца таксама ў Чыжоўцы на перакрыжаванні вуліцы Ташкенцкай і Галадзеда. Для размяшчэння ўдзельнікаў каманд і VIP-гасцей чэмпіянату свету па хакеі спатрэбіцца 1,5 тысячы месцаў. У колькі разоў болей месцаў неабходна будзе даць звычайным турыстам і заўзятарам. Калі месцаў будзе недастаткова, выкарыстаюць базы адпачынку і гатэлі, што знаходзяцца ў радыюсе 30-35 кіламетраў ад беларускай сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі