У Мінску пачаліся здымкі фільмаў паводле дэтэктываў Вольгі Тарасевіч
Вечарам 14 студзеня каля Палаца Рэспублікі і галоўнай ёлкі краіны Белтэлерадыёкампанія распачала здымкі фільмаў “Нацыянальны здабытак”. Іх сцэнарыі напісаныя паводле раманаў аўтаркі дэтэктываў Вольгі Тарасевіч. Усе 5 двухсерыйных фільмаў будуць звязаныя адной агульнай ідэяй: на працягу гісторыі галоўным героям стужкі давядзецца высветліць заблытаныя злачынствы дзеля набыцця краінай каштоўнасцяў, якія і з’яўляюцца “нацыянальным здабыткам”.
Па словах другога рэжысёра фільма Наталлі Дзядзейка, здымачная група пачала працу з найбольш складанай фінальнай сцэны гісторыі. Зіма і 15-градусны мароз зусім не перашкодзілі здымкам: сапраўдны лёд якраз патрэбны паводле сюжэту карціны:
Наталля Дзядзейка: “Мы пачалі сёння здымкі. Сёння вельмі цяжкія сцэны, гэта фінал гісторыі. Праходзяць нармальна. Ідзём па графіку. Мяне як 2-га рэжысёра ўсё задавальняе. Крыху холадна, але і не ў такіх умовах працавалі. Мы чакалі снег сёння. Але мароз таксама добра. У нас ёсць сапраўдны лёд. А гэта для нас галоўнае!”
Паводле Наталлі, у фільме граюць у асноўным беларускія акцёры, галоўныя ж ролі дасталіся расіянам Андрэю Сакалову і Алене Корыкавай. Роля і ўдзел у праекце раней абяцанага П’ера Рышара пакуль трымаецца ў сакрэце.