У Мінску пачаўся фестываль фантастыкі UniCon
Ён праходзіць у "Чыжоўка-Арэне" і разлічаны на два дні.
У мінскай "Чыжоўка-Арэне" 18 красавіка пачаўся першы беларускі фестываль коміксаў і навуковай фантастыкі UniСon. Арганізатары абяцаюць на фэсце 27 стэндаў, прысвечаных улюбёным фантастычным сусветам.
Сам фестываль пачаўся а 12-й гадзіне. І каля 12.15, як піша "Ежедневник", арганізатары прыпынілі продаж квіткоў на фэст. Яны патлумачылі, што памяшканні запоўненыя і паводле пажарных нормаў больш людзей пускаць нельга. Незадаволеным заявілі, што квіткі трэба было купляць загадзя. Зрэшты, арганізатары не выключылі, што продаж квіткоў можа аднавіцца праз пару гадзін.
Дарэчы, не змаглі трапіць на фэст і шмат якія прадстаўнікі СМІ. Акрэдытацыя прэсы на фестываль завяршылася за восем дзён да яго пачатку, хаця звычайна такая працэдура завяршаецца за дзень-два да імпрэзы.
Фота — tut.by