У Мінску пачаўся фестываль ізраільскага кіно

Трэці Фестываль ізраільскага кіно адкрыўся 13 верасня ў мінскім кінатэатры “Цэнтральны”, паведамляе БелаПАН. Амбасадар Ізраіля ў Беларусі Эдуард Шапіра выказаў задавальненне тым, што правядзенне фестывалю ў Мінску стала добрай традыцыяй, а ізраільскія фільмы карыстаюцца вялікім поспехам у сталічнай публікі. У праграму сёлетняга фестывалю ўвайшлі стужкі, якія атрымалі прызнанне ў Ізраілі і па-за яго межамі. Напрыклад, ваенная драма “Ліван” з’яўляецца ўладальнікам грын-пры венецыянскага кінафестывалю 2009 года.

Сярод іншых фільмаў — камедыйная драма “Памер мае значэнне”. Яна апавядае пра чатырох ізраільскіх таўстуноў, якія спачатку сядзелі на дыетах, а потым захапіліся барацьбой сумо. У Мінску таксама пакажуць фільмы “Згубленыя выспы”, “З кім бы пабегаць”, “Тараб”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі