У Мінску пачаўся сход акцыянераў “Белтрансгазу”

На ім, згодна з беларуска-расійскай дамовай, будзе абраны новы склад назіральнага савета сумеснага прадпрыемства, куды павінен увайсці адзін чалавек ад “Газпрома”. У рамках гэтага схода працягнуцца перамовы па адтэрміноўцы выплаты доўгу за пастаўлены ў першым паўгоддзі газ.

Такое рашэнне было прынята ўчора ў Маскве падчас сустрэчы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі “Газпрома”.

Аднак, як адзначылі ў прэс-службе расійскага прадпрыемства, хутчэй за ўсё сёння перамовы не завершацца і працягнуцца да сустрэчы прэм’ер-міністраў абедзвюх краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі