У Мінску пачынаецца шэсце на Курапаты

У Мінску пачынаецца "дзядоўскае" шэсце на Курапаты. З месца падзеяў перадае карэспандэнт Еўрарадыё Сяргей Макафееў.
Па ягоных словах, на месца збору да гадзіннікавага заводу прыйшло некалькі соцень чалавек:

Макафееў: "Ад трохсот да пяцісот чалавек. Толькі што прыйшоў Мілінкевіч... Вельмі доўгі маршрут, і плануюць далучацца па ходу. Тут такі стартавы пункт. а ўжо да Курапатаў будзе вельмі многа людзей — так плануецца".

Шэсце на Дзяды дазволенае гарадскімі ўладамі. Арганізатарам яго выступае Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі