У Мінску пачынаюць працу эксперты Міжнароднага валютнага фонду

Місія тэхнічнага садзейнічання па пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі Міжнароднага валютнага фонду прыбывае сёння ў Мінск. Эксперты будуць знаходзіцца ў Беларусі на запрашэнне Нацбанку да 15 снежня.  Пасля ў Мінску чакаюць місію МВФ, якая працягне перамовы з прадстаўнікамі ўраду ў справе прадастаўлення Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 2 млрд долараў. 

БелаПАН нагадвае, што першы раўнд перамоваў праходзіў у кастрычніку-лістападзе падчас візіту ў Мінск місіі МВФ. Па яго выніках стала вядома, што Беларусь мае шансы атрымаць крэдыт толькі пасля выканання шэрагу ўмоваў Міжнароднага валютнага фонду. Сярод іншага называлася 20-адсоткавая дэвальвацыя беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі