У Мінску падчас паездкі на катамаране ў Свіслачы патануў мужчына
У Мінску падчас паездкі на катамаране ў Свіслачы патануў мужчына. Трагедыя адбылася ўвечары 8 чэрвеня. Спрабуючы дастаць упалы шлёпанец, мужчына выпаў з катамарана і патануў. Выратаваць мужчыну паспрабавала жонка, якая знаходзілася з ім, а пазней — выратавальнікі.
Цела патанулага дагэтуль не знайшлі. Гэта быў непрацуючы мінчук 1960 года нараджэння. Перад няшчасным выпадкам сямейная пара ўжывала спіртныя напоі.
БелаПАН
Цела патанулага дагэтуль не знайшлі. Гэта быў непрацуючы мінчук 1960 года нараджэння. Перад няшчасным выпадкам сямейная пара ўжывала спіртныя напоі.
БелаПАН