У Мінску пакажуць фільм пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча
10 лістапада ва ўправе БНФ у Мінску адбудзецца прэзентацыя фільма "Падарожжа па бясконцай вайне". Кінастужка рэжысёра Вольгі Мікалайчык распавядае пра прадпрымальніцкага лідэра і палітвязня Мікалая Аўтуховіча. Уваход на прагляд фільма вольны. Гэта не першая стужка рэжысёра, дзе яна закранае палітычную тэматыку. Раней пабачылі свет фільмы, прысвечаныя праваабаронцы Яне Паляковай, вызваленню Андрэя Кіма і затрыманням апазіцыйнай моладзі.