У Мінску паставяць эратычны мюзікл "Казанова"

У Мінску паставяць эратычны мюзікл "Казанова"

Ужо ў красавіку кампазітар і прадзюсар Кім Брэйтбург пачне ў Мінску працу над двума праектамі. Першы, як піша "Народная воля", эратычны мюзікл “Казанова”. Ролі ў ім выканаюць студэнты ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Мастацкім кіраўніком пастаноўкі выступіць спявачка Ірына Дарафеева, загадчыца кафедры мастацтва эстрады.

Другі праект Брэйтбурга — мюзікл “Джэйн Эйр”, створаны паводле аднайменнага рамана Шарлоты Бронтэ. Яго паставяць у Музычным тэатры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі