У Мінску працягвае паляпшацца дэмаграфічная сітуацыя
Дэмаграфічная сітуацыя ў беларускай сталіцы працягвае паляпшацца. Паводле звестак Мінскага гарадскога ўпраўлення статыстыкі, за студзень-красавік бягучага года ў горадзе нарадзіліся 6509 дзяцей - на 11,4% болей, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Агенцтва "Мінск-навіны" інфармуе, што за першыя чатыры месяцы ў сталіцы
памерлі 5835 чалавек. Такім чынам, натуральны прырост насельніцтва
склаў 674 чалавекі.
Адзначым, што на 1 траўня ў Мінску жылі 1 мільён 817 тысяч 500 чалавек (1 студзеня было на 3500 чалавек менш).
Адзначым, што на 1 траўня ў Мінску жылі 1 мільён 817 тысяч 500 чалавек (1 студзеня было на 3500 чалавек менш).