У Мінску працягваецца суд над анархістам Змітром Паліенкам

Раман Пратасевіч / Еўрарадыё
Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

У Мінскім гарадскім судзе 18 кастрычніка працягваецца разгляд справы анархіста Змітра Паліенкі. Яму інкрымінуюць частку 3 артыкула 339 (злоснае хуліганства). Паводле следства, Паліенка распыліў пярцовы балончык у твар незнаёмаму мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне ў пад'ездзе.

Першым на сённяшнім пасяджэнні дапытваюць сведку Максіма Баруўку. У яго краме Зміцер Паліенка купіў той самы пярцовы балончык. Яго, па версіі следства, 13 сакавіка Паліенку распыліў ў вочы пацярпеламу Аляксею Юрыну.

— Чалавек дэзарыентуецца на секундаў 30. Гэта адбываецца за кошт перцу, які змяшчаецца ў балончыку, — расказвае Баруўка.

Крама, у якой ён прадаваў у тым ліку пярцовыя балончыкі, знаходзілася на вуліцы Камсамольскай у трохпавярховым будынку. Калі Паліенка выйшаў з набытымі балончыкамі, Максім Баруўка адчуў пах перцу. Ён тут жа патэлефанаваў Паліенку і папярэдзіў, што без неабходнасці распыляць балончык не трэба.

На судзе Паліенка растлумачыў, што гэта адбылося выпадкова. Ён купіў два балончыкі, паклаў іх у кішэню і нейкім чынам распыліў набыты балончык.

На сённяшняе пасяджэнне ў якасці сведак выклікалі сваякоў Юрына, але ў сувязі з іх адсутнасцю суд прыступіў да вывучэння рэчавых доказаў.

В Минске продолжается суд над анархистом Дмитрием Полиенко
pnevmat24.ru

Вусцішна ўяўляць, што за распыленне такога балончыка чалавеку пагражае да 10 гадоў турмы. Мяркуючы па апісанні балончыка па спасылках у гугле, прызначаецца ён для самаабароны і супраць сабак. Час дзеяння — 10-30 секундаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі