У Мінску працягваюцца затрыманні апазіцыянераў

Як паведамляе “Радыё Свабода” сёння ў Мінску на вуліцы былі затрыманыя Аляксей Шыдлоўскі і Павел Бараноўскі.
Іх даставілі ў Партызанскі РАУС. Апазіцыянераў абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Раней сёння ў Першамайскім раёне былі затрыманыя Кася Фахардзінава і яе сяброўка. Нагадаем, учора былі затрыманыя Павел Севярынец, Аляксей Шэін і яшчэ чацвёра маладзёнаў.

Сёння над імі адбыліся суды. Актывістам вынеслі прыгаворы ад 10 да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. У той жа час, у Цэнтральным раёне працягваецца суд над студэнтам 3-га курса маскоўскага Універсітэта Дружбы народаў Юрыем Вольфсанам.

Svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі