У Мінску прадавец савецкіх сцягоў напаў на мінака (фота)
Грамадскі актывіст Андрэй Кім хацеў сфатаграфаваць хлопца, які прадаваў чырвоныя сцяжкі.
Каля гандлёвага цэнтра "Экспабел" грамадскі актывіст Андрэй Кім заўважыў прадаўца савецкіх сцягоў. Той патлумачыў, што ён глуханямы.
Спярша Кім папярэдзіў, што выкліча міліцыю, бо такі гандаль незаконны. Малады чалавек паабяцаў сысці, але застаўся. А калі актывіст пачаў яго фатаграфаваць, той кінуўся біцца. Пра гэта Андрэй Кім распавёў Еўрарадыё.
Кім: “Я яго вырашыў сфатаграфаваць, пасля чаго ён накінуўся на мяне з кулакамі і спрабаваў адабраць тэлефон. Я выклікаў міліцыю і напісаў на яго заяву, заяву прынялі”.
Кім задаецца пытаннем: хто выкарыстоўвае такіх людзей? Бо за апошні час было некалькі выпадкаў, калі глуханямыя гандлявалі расійскімі ці савецкімі сцягамі на паркоўках і запраўках. А такі гандаль з’яўляецца неліцэнзаваным і незаконным.
На вуліцах Віцебска аўтамабілістам раздавалі расійскія сцяжкі (фота)
Фота з фэйсбука Андрэя Кіма