У Мінску праходзіць Калядны кірмаш

Каля футбольнага манежа на праспекце Пераможцаў у Мінску 5 студзеня праходзіць Калядны кірмаш. Пра гэта паведамілі ў аддзеле гандлю і паслуг адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы.
На кірмашы можна набыць прамтавары, прадукцыю прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Працуюць імправізаваныя кавярні, дзе прадаюць гарачыя бліны, піражкі, шашлыкі, спіртныя напоі.

Запланаваная культурная праграма з удзелам самадзейных артыстаў, скамарохаў, правядзенне конкурсаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі