У Мінску правядуць “Што? Дзе? Калі?” толькі для беларускамоўных

У канцы снежня ў Мінску адбудзецца інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” на беларускай мове. Такое рашэнне прынялі 28 лістапада на паседжанні рады “Таварыства беларускай мовы”. Цяпер сябры ТБМ шукаюць удзельнікаў і каманды. Адукацыя і ўзрост не маюць значэння, галоўнае, каб інтэлектуалы валодалі мовай. Гульня, разлічаная на 2,5 гадзіны, адбудзецца ў Мінску. На яе плануюць запрасіць сталічныя каманды, бо арганізатары не будуць кампенсаваць камандзіровачныя выдаткі. Рэгіяналам прапануюць прыехаць на гульню за свой кошт, паведамляе БелаПАН.

Пытанні ўжо падрыхтаваныя. Цяпер арганізатары шукаюць у сталіцы памяшканне не меней за 150 квадратных метраў, дзе можна размясціць сама меней 10 каманд па 6 чалавек, а таксама журы. Гульню здымуць на відэа, якое потым плануюць прапанаваць тэлеканалу “Белсат”, а таксама айчынным дзяржаўным тэлеканалам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі