У Мінску прайшла акцыя Салідарнасці

Затрыманых Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча і Антона Койпіша выпусцілі з пастарунка без складання пратаколу (ХРОНІКА ПАДЗЕЙ+ВІДЭА, ФОТА, АЎДЫЁ)
Каля 200 чалавек сабраліся сёння каля Акадэміі навук з патрабаваннем распачаць міжнароднае расследавання спраў зніклых.

Прысутныя выстраіліся ўздоўж праспекта Незалежнасці з партрэтамі вядомых людзей, якія зніклі пры нявысветленых абставінах.

У акцыі ўзялі ўдзел і апазіцыйныя лідэры Ўладзімір Някляеў, Віктар Івашкевіч, Анатоль Лябедзька, Андрэй Саннікаў, а таксама праваабаронца Гары Паганяйла, кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімір Колас ды іншыя.

Яшчэ да пачатку акцыі быў затрыманы ўдзельнік "працэсу 14-ці" Антон Койпіш, а пазней у міліцыю трапіў Яўген Афнагель. Невядомыя ў цывільным спрабавалі “выхапіць” з натоўпу і Паўла Юхневіча, але яму ўдалося “адбіцца”, хоць яму і парвалі кашулю. Як стала вядома пазней, Юхневіча ўсё ж затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў Першамайскім РУУСе. Пра гэта сам Павел паспеў паведаміць жонцы праз смс.






З месца падзеяў Зміцер Лукашук






18.37 Міліцыя затрымала Яўгена Афнагеля


Акцыя Салідарнасці падыходзіць да завяршэння. Яе ўдзельнікі паціху разыходзяцца. Адзін з арганізатараў Яўген Афнагель затрыманы. Людзі ў цывільным таксама спрабавалі затрымаць і Паўла Юхневіча, але яму ўдалося "адбіцца", ахвяраваўшы кашуляй.



18.04 Каля сотні чалавек выстраіліся з партрэтамі зніклых каля Акадэміі навук


Каля Акадэміі навук у Мінску распачалася традыцыйная акцыя салідарнасці. Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё, каля сотні чалавек з партрэтамі зніклых і расцяжкай “Патрабуем міжнароднага расследавання!” стаяць ўздоўж праспекта Незалежнасці. Міліцыя нагадвае ўсім, што акцыя несанкцыянаваная і заклікае разысціся.

З вядомых асобаў прымаюць удзел Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Віктар Івашкевіч, Анатоль Лябедзька, праваабаронца Гары Паганяйла, Мікалай Халезін, кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімір Колас ды іншыя.









17:57 Міліцыя правярае асабістыя рэчы на выхадзе з метро “Акадэмія навук”


На выхадах са станцыі метро “Акадэмія навук” дзяжураць міліцыянты ў цывільным, якія правяраюць у людзей рэчы. На самой пляцоўцы перад Акадэміяй амаль нікога няма, апроч журналістаў і праваахоўнікаў з камерамі, перадае карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук.

Нагадаем, сёння а 18-й гадзіне каля Акадэміі навук пачнецца акцыя, прысвечаная Дню Салідарнасці пад лозунгам “Патрабуем міжнароднага расследавання спраў зніклых”. Арганізатары мітынгу не атрымалі дазвол ад уладаў, таму мерапрыемства праходзіць несанкцыянавана.

З месца падзеяў Зміцер Лукашук








17:39 Да месца апазіцыйнай акцыі прыбыў міліцэйскі спецназ

У двары будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук знаходзяцца тры аўтобусы з супрацоўнікамі міліцэйскага спецназу. Як нагадвае БелаПАН, на пляцоўцы перад Акадэміяй навук і павінна прайсці акцыя.

Таксама тут дзяжурыць аўтамабіль хуткай дапамогі. У падземным пераходзе, на выйсці са станцыі метро "Акадэмія навук", знаходзіцца група супрацоўнікаў міліцыі.



Відэа: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі