У Мінску прайшла акцыя салідарнасці, арганізаваная БХД і "Маладым фронтам"
Акцыя салідарнасці прайшла ў Мінску каля ГУМа ўвечары 16 кастрычніка. Яе зладзілі сябры аргкамітэта па стварэнні партыі БХД і "Маладога фронту". Як паведамляе Радыё Свабода, маладыя людзі стаялі насупраць пікету па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку з плакатамі з партрэтамі кіраўніка дзяржавы і вельмі вострымі надпісамі. На іншых плакатах былі партрэты зніклых апанентаў дзейнай улады — Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага з пытаньнем: "Дзе?"
Міліцыянты ў цывільным, якія назіралі за акцыяй, загадалі згарнуць акцыю, але не перашкаджалі ёй. Яна працягвалася каля 15 хвілінаў.
Міліцыянты ў цывільным, якія назіралі за акцыяй, загадалі згарнуць акцыю, але не перашкаджалі ёй. Яна працягвалася каля 15 хвілінаў.