У Мінску прайшла несанкцыянаваная акцыя супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі

Несанкцыянаваны пікет супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі прайшоў 20 лютага ў Мінску. Яго правяла анархісцкая група "АнтыАтамнае Супраціўленне". Паводле інфармацыі, змешчанай інтэрнэт-суполкай minsk_by, увечары перад кінатэатрам "Кастрычнік" сабраліся каля 40 чалавек, якія скандавалі антыатамныя і анархісцкія лозунгі. Удзельнікі акцыі раздавалі ўлёткі, прыцягвалі да сябе ўвагу піратэхнікай і сцягамі. Праз 5 хвілін яны разыйшліся, затрыманняў не было.


Пазней акцыя была працягнутая раздачай улётак каля універмага "Беларусь".

Нагадаем, што першая атамная электрастанцыя ў Беларусі будзе пабудаваная ў Астравецкім раёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі