У Мінску прайшла памінальная імша па загінулых у авіякатастрофе
Памінальная імша па загінулых у авіякатастрофе польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам прайшла 11 красавіка ў мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі. На службе прысутнічалі амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін, супрацоўнікі польскага пасольства, прадстаўнікі акрэдытаванага ў Мінску дыпламатычнага корпусу. Сярод прысутных таксама былі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі і начальнік галоўнага ўпраўлення Еўропы беларускага МЗС Аляксей Скрыпко.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваёй пропаведзі нагадаў, што ў Катыні ў 1940 годзе былі расстраляныя некалькі тысяч польскіх афіцэраў, а таксама рускія, беларусы і ўкраінцы. "Там тады загінула эліта, і ўчора там зноў паўтарылася гэтая трагедыя, зноў загінулі прадстаўнікі польскай эліты", — сказаў Кандрусевіч.
Гаворачы пра польскага прэзідэнта, мітрапаліт адзначыў, што Лех Качыньскі "цвёрда стаяў на прынцыпах сваёй каталіцкай веры". "Ён быў за праўду, і прысвяціў барацьбе за гэтую праўду ўсё сваё жыццё, — цытуе словы Кандрусевіча БелаПАН. — Нялёгка быць прэзідэнтам у адной з краін Еўрасаюза, дзе пануюць секулярызм і маральны рэлятывізм, але ён адстойваў прынцыпы хрысціянскай веры і не адступаў".